Я веру, што мая краіна паўстане з кален, І прыйдзе дзень, калі настане час перамен. Полымя ад многіх мільёнаў вачэй растопіць лёд Мы створым гісторыю, быццам песьню са словаў і нот. Я веру, што аднойчы вернецца сьцяг. І, быццам птах, залунае як дома, а не ў гасьцях. А Пагоня ўрэшце прынясе нам сьвятло і сонца, Назаўсёды, Пад кожны дах і так бясконца. Я веру, што сапраўдныя людзі яшчэ ня сталі зомбі, У душах іхніх фітылі гараць, іх сэрцы быццам бомбы. Пломбы зрывае, і сыстэма рухне, нібыта цацачная хатка, Гэй, братка, падумай, навошта нарадзіла цябе матка!? Я веру і маю спадзеў, ты ня будзеш сядзець пад коўдрай, Яны трымаюць цябе за быдла, мы іх будзем трымаць за горла. Крычы, калі цябе прымушаюць маўчаць, годзе нас мучыць, Памятай заўсёды: мы цэлая нацыя, а не кавалкі анучы!
Я веру, не скарыць зубра ні мядзьведзю, ні арлу, Я веру, народ паўстане супраць жахлівага Лу. Я веру, за даляглядам абавязкова будзе свабода, Мы здольныя пераадолець усе бар'еры, няўзгоды. Веру, што Айцец нябёсаў нас не пакіне ніколі, Ён верыць у нас, дае моцы, бо мы крочым да волі. Мы ідзем поруч, нашыя шэрагі, быццам сталь, Кульмінацыя, выбух, ужо зусім хутка паўстаньне. Я веру ў годных людзей, эй, годзе нам хлусіць! Веру ў вольны народ роднай краіны Беларусі. Вырашай сам, біцца за свабоду, ці паглядаць з-за плоту Схавацца аднаму ў цёмным куце ці быць разам з народам. Веру, што сьветлых вачэй будзе больш, чым цёмных тутэйшых, Веру, што мы пакажам, хто тут ёсьць духам мацнейшы. Веру, што нікому не адняць нашу веру, Я веру, я веру, я веру, я веру...
Мацней і мацней наш свабодны хаўрус! Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь! Мы ня будзем болей трываць прымус! Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь! Мацней і мацней наш свабодны хаўрус! Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь! Мы ня будзем болей трываць прымус! Веру, што жыла, жыве і будзе жыць Беларусь!