Глядзі, мы выходзім у горад, Горад гарыць, як зоркі Арыёну. Горад ня сьпіць, гэта ня тлусты пір, Горад-аскет, няспынны вір. Кожнае слова мае вагу й ты ведаеш гэта, Вершы крышаць бетон на раз, А сьцены папросту руйнуюць куплеты. Манеты тут ні пры чым, Яны дакладна не ўратуюць паўсюдна, Мы прыплылі здалёку, Мы ў тваім порце, запрашаем на судна. Прывітаньне, брат і сястра, Павітай нас, увесь абшар, Хэй, прывітаньне ўсім вятрам! Нашы сыгналы йдуць незаўважна, Яны ў тваім доме не за гарою, Бачыш, хутка адна пчала стала цэлым пчаліным роем. Мроі, строі, героі, напоі, кава, гарбата, вайна ці мір, Сотні гісторый, сакрэтных пароляў, шчасьце й здрада - імклівы вір. Горад ідзе, горад бяжыць, Мы ўнутры, але на мяжы, Ты ў віры, ты сярод нас, Дыхай услых - тады будзеш жыць…