Карабель плыве, уніз і уверх хвалі падкідаюць яго, Вось тут мы жывем. Тут і цяпер шлюпку кідаем, сядай, прывітаньне, І ты тут ня лішні павер... Карабль плыве, Акіян і мы ў ім, Ён зусім ня злы, але і не наіўны. І не істотна, якая пара году Ён вельмі любіць нам ствараць прыгоды. І нагоды ніколі не патрэбныя, гэта папросту так ёсьць, Хвалі качаюць усіх, і не істотна: гаспадар ты ці госьць. Мы вельмі доўга плылі, і вось цяпер настаў той момант, І невядома куды далей, паўсюль вакол адчай і стома. Столькі гора нібы цэлы горад ня ведае, куды ісьці і як. Дзе ж тое сонца, дзе ж тое неба, дзе той прамень і дзе той маяк? Невядома як, але пачуцьцё жыве, нас не патопіць халера, Дай толькі знак, і цемра адыйдзе, я веру.
R: Калі ласка, дай нам, дай нам знак, Калі ласка, уратуй нас. Калі ласка, дай нам, дай нам знак, Пакажы, куды ісьці трэба. Калі ласка, дай нам, дай нам знак, І нарэшце надыйшоў час. Калі ласка, дай нам, дай нам знак, І мы разам паляцім у неба.
І няхай гэты знак асьлепіць прастору далёка, І тады мы пераможам каралеўства змроку. Крок за крокам, кропля за кропляй ідзем пакрысе Па расе, вось насеньне, вазьмі ды пасей. Прыйдзе дзень, і ты пабачыш, як узыйдзе расьліна, А за ёй другая, і потым цэлае поле ўжо. Ня трэба лічыць тыя дні, хвіліны, гадзіны, Ведай, што знойдзе той, хто проста ішоў. І вось так праз лес і дрэвы, мы моцна ў гэта верым Лязом можа стаць папера, удых паветра ў грудзі, наперад! Вось так праз лес і дрэвы, мы моцна ў гэта верым, Лязом можа стаць папера, удых паветра ў грудзі, Наперад! І вось так праз лес і дрэвы, мы моцна ў гэта верым Лязом можа стаць папера, удых паветра ў грудзі, наперад! Вось так праз лес і дрэвы, мы моцна ў гэта верым, Лязом можа стаць папера, удых паветра ў грудзі, Наперад! Нават калі на вуліцы ноч і гарыць адзіны ліхтар, Тут ужо блізка нехта крочыць, гэта навекі, а не лухта. Проста ад дыму і да вагню заўсёды вельмі малая мяжа, Факел у нас, мы ўжо тут, у нашых сэрцах будзе пажар!