Аэрапорты забіраюць людзей штодня, Нам не хапае цяпла. І калі навокал бяда, Калі ўсё дарма, А словы ў твой адрас – вада… Тады неба зацягвае шэрыя хмары ў свой палон, Тады кожны ўдых і выдых даецца нібыта праклён. І як лён пляцецца павуціньне навокал, Так жыцьцё намагаецца зразумець, хто ты. Колькі перашкодаў нам зруйнаваць належыць. І здаецца, што наўкола непадступныя вежы, Дзе тыя межы, хто перарэжа стужку міру і праўды? Ці мы пабачым раніцу заўтра?.. Але гэта толькі пачатак дарогі, Там здрады, абразы, паразы і перамогі. Крок за крокам, наперад! Крок за крокам, наперад! Абдзірай старыя шпалеры!
R: Але заўтра будзе лепей дакладна! Заўтра будзе лепей дакладна! Заўтра будзе лепей дакладна! Заўтра будзе лепей, эй!
Заўтра нап'емся вады, усе гарады чакаюць на нас, Зьбірайся, бяжым! Пакладзі запалкі, нажы, Каб рэзаць сеткі, І распальваць жыцьцё тым, каму ня хочацца жыць. Штодня мы крочым па джунглях, яны пужаюць і вабяць, Спыніцца немагчыма, на уласныя вочы пабачыш. Спачатку нібыта нясьмелыя крокі дзіцяці, Потым разумееш: ужо немагчыма іначай. Штодня я чую знаёмы матыў аб тым: Няма альтэрнатыў, і ты плыві ў моры лухты. Але тыя драты на «раз, два, тры» зьнікаюць так хутка, Калі мы акрэсьлім маршруты. На захад ці на ўсход, на поўнач ці поўдзень, Заўтра раніцай мы вырашым і пойдзем. Твой дзень пачнецца, калі мы ўсе прачнемся, Гэта новая хваля, табе не здаецца, не!
Будзе лепей! Будзе лепей! Будзе лепей! Будзе лепей!
Будзе лепей і ніяк інакш, Наша жыцьцё гэта адзін няспынны марш. Ідзем далёка, вось і ўсе сакрэты, Заўтра будзе лепей, мы верым у гэта.