Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent - Лётаць | Текст песни

Узьлётка чыстая, і мы ужо там,
Старт блізкі як ніколі.
Я так даўно мару пра неба і волю,
Чыстае поле, дзе нікога чужога
І блізка ня будзе, не...
Не істотна: студзень ці жнівень,
Сонца ці лівень,
Самалёт не астыне,
Пакуль мае крылы ў паветры.
Пакуль мяне крылы нясуць угару,
Я бачу воблакі тут,
Але іх ня будзе, як зьнікнуць сумневы…
Зачыненыя люкі, цяпер ні гуку, глядзі ўважліва,
Адчувай нашыя рухі, адчувай тое, што важна нам.
Наш самалёт адрываецца ад зямлі,
Заплюшчы вочы, павер:
Магчыма ўсё, мы ляцім высока тут і цяпер.

R:
І масты ўжо не гараць,
Ведаю, так я хацеў.
Я нікога не пытаў,
Проста ўзяў цябе за руку
І паляцеў.
Парашут не раскрыўся ізноў,
Але падаць ня будзем ніколі.
Проста лётаць і дыхаць свабодай,
Проста лётаць і дыхаць свабодай.

Мы ляцім, наперадзе чыста, ні намёку на цунамі,
Усё, што было дрэннае, засталося пад намі.
І толькі ямы паветраныя час ад часу бянтэжаць,
Супакойся, нічога страшнага,
Проста пагрэшнасьць.
Завірухі ня будзе, дыхай на поўныя грудзі, ляці,
Паветраны карабель з найлепшых фотакарцін.
Я не адзін,
І гэта з кожнай хвілінай усё больш відавочна.
Прыйдзі да мяне ноччу,
А сыходзь, калі захочаш,
Проста…
Ляцім у бязьмежжа, і шмат кіслароду навокал,
Так, як нібыта вецер дзьме з усіх вокнаў адразу.
Крылы трымаюцца моцна, мараў у думках процьма,
Калі на зямлю? Можа, у наступным годзе...

Vinsent еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 2