Я сустрэў цябе аднойчы, ты помніш, Твой твар быў цалкам у промнях. Хэлоў, прывітаньне - ляцела з вуснаў, Я заўважыў адразу: ты ў маім гусьце. Мы пайшлі да мяне, я слухаў цябе ўдзень і ўначы, Хвіліны не лічыў, суседзі ня радыя: «Чаму ты крычыш?!» Эмоцыяў не стрымаць, гукі ляцяць у вушы, Я зразумеў: ты мяне ўсяму на сьвеце навучыш. Казала пра жыцьцё і пачуцьці, я хацеў гэта чуць, Бяру цябе з сабою, над дамамі хутка лячу. На першым канцэрце ты мне аддалася на сцэне, Потым мы разам былі ў самалётах і ў пасьцелі. Ляцелі дні, я цябе разумеў усё лепш і лепш, Неўзабаве першыя ноты, першы верш. Я закахаўся і ня ведаў, што далей з намі будзе, Папросту дыхаў табою на поўныя грудзі.
R: Ты для мяне вада і сонца, Агонь і паветра. Так будзе бясконца, Мне больш нічога ня трэба. І якой бы ты ні была, Прад табою стаю на каленях. Ты маё неба, мая зямля, Мая душа і вера.
Дзе ты была? Кажы праўду, глядзі наўпрост у вочы. Дзе ты, халера, бавіла час сёньня ўночы? Куды ты крочыш і куды ідзеш увогуле? Дзе твой позірк і чаму ты глядзіш пад ногі мне? Размазала памаду, і вочы ў чорнай тушы, Пэуна, думаеш, што ты гаспадыня людзкіх душаў? Ты гаспадыня душу ў маёй ваннай, гэта праўда, Адкуль гэтыя дыямэнты і торба ад «Прада»? З кім ты сьпіш на баку, што там за лав-сторы? Яго заўтра знойдуць на дне Менскага мора. Прачынайся нарэшце, чым ты напілася зноў? Вакол нас рычыць ашалелы статак ваўкоў. Ідзі сюды, схавайся за мяне, я цябе не пакіну, Ты мая дарога і на ўсе часы шлях мой адзіны. Як бы там ні было, мне з гэтага шляху ня збочыць, Мая музыка, дзеля цябе расплюшчваю вочы.