Глядзі, як час ляціць вельмі хутка, Нібыта ракета ляціць у космас. Імгненна за сьпінай мінаюць маршруты-пакуты, І ты ўжо дарослы. І так няпроста глядзець наўпрост Ва ўласныя вочы з усьмешкай шчырай. Вядома, прасьцей усё скінуць на лёс, Закрыцца, схавацца ва ўласнай магіле. Агідна хлусіць сабе, абудзіся нарэшце, Памажы абудзіцца блізкім. Ня могуць за цябе вырашаць наверсе, Нясі ў рукох агонь алімпійскі. Няхай і няблізка, Але ў сэрцы іскры. Ні кроплі яны не паддатныя ціску. Для сьвету адкрыйся і скасуй візы, Мы на сваім месцы, тут наша прапіска. Тут Адна дарога, І яе належыць ад пачатку прайсьці. Ты Ведаеш, Што галоўнае ня мода, а стыль. Там За даляглядам Чакаюць на нас лепшыя дні. Ты Расплюшчы вочы, ідзі.
R: Эо, нябёсы глядзяць на нас! Эо, дакладна прыйшоу наш час! Эо, адзіны шлях, па адной дарозе Мы ідзем наперад, Покуль сонца ўзыходзіць.
Ты бачыш, як зноў узыходзіць сонца, І зіхцяць нашыя вочы. Без варыянтаў, наперад, форца, З гэтага шляху цяпер мы ня збочым. Бо нас не вучылі аглядацца назад, Там за хвіліну ўсё згарае да тла. Там нам няма, што табе паказаць, Мы ідзем з табою шукаць НЛА. Глдзі, ужо на мосьце стаім, Такія правілы, мы ці яны. Такое жыцьцё: абмінуць, абыйсьці, Застацца і пераўтварыцца ў дым? Але гэта не пра нас, і наш час якраз Ляціць перад вачыма, ты іх толькі расплюшчы. Ці ідзеш угару нібы на парнас, Ці цябе тут вельмі хутка расплюшчыць. Тут Адна дарога, І яе належыць ад пачатку прайсьці. Ты Ведаеш, Што галоўнае ня мода, а стыль. Там За даляглядам Чакаюць на нас лепшыя дні. Ты Расплюшчы вочы, ідзі.