исполнитель белорусский) песня качевая) ну и если белорусский понимаешь - и слова хорошие
Я працягваю жыць, калі губляю, што маю, Набываю, губляю, потым зноў набываю. А жыцьцё як зэбра, ёсьць толькі дзьве паласы, Праспэкт, салодкі дождж і мае валасы. Мяне кінулі сёньня на вялікія грошы, Ой, які макіяж, глядзі, які харошы. І дзяўчыны тыя, што працуюць толькі за многа, Насамрэч, не каштуюць ні кроплі, нічога. А я люблю паветра, хуткасьць ветра мэтрамі, мера, Для цябе толькі грошы, а са мною вера. Маё сумленьне не запэцканае брудам сёньня Мой стыль жыве, мой стыль самабытны, новы. Цябе кінулі сёньня і яшчэ кінуць ня раз, Пытаньне “помста ці не?”, і ёсьць адзіны адказ. Трымаць удар трэба годна, толькі так пераможаш, І біць ня ў сьпіну, а ў твар, трымай сакрэт, ты ўсё зможаш.
Калі апошняя надзея вельмі хутка зьнікае, Калі сябра па-здрадніцку цябе падстаўляе. Расчараваньне. Сяброўства не было сапраўдным. Калі фальшу ілжывай падмяняецца праўда. Калі кажуць у вочы з усьмешкай нахабнай, Калі вакол няма людзей, а ёсьць дзікі статак. Калі крывяць душой, калі глядзяць на чыны, Калі ідуць па галовах і абыходзяць вуглы. Я ўзгадаю пра тых, хто сапраўды мяне любіць, Пра тых людзей, хто заўсёды па праўдзе рассудзіць. Пра тых, хто мае гонар і вялікае сэрца, Хто да хуткіх грошай-славы сапраўды не імкнецца. Апошняй асадкай я напішу пра ўдзячнасьць, Я напішу пра павагу, калі-небудзь аддзячу. Адбіраюць ніткі праўды, я працягваю шыць, Мяне топяць паўсюль, а я працягваю жыць.
Калі каханая кажа, што ты ўжо іншы, Калі пытаньне ўсплывае: а можа, я лішні? Калі згасае тое, чаго заўсёды чакаў, Калі апошнія словы ты каханай сказаў. Калі ты ў журбоце сярод праспэктаў адзін, Калі фарбы зьнікаюць з усіх любоўных карцін. Калі навокал нікога, калі цемра паўсюль. Калі, здаецца, канец, тады моцы гартуй. А заўтра будзе новы дзень, заўтра новыя старты, Заўтра новыя людзі, і я зычу вам фарту. Кожны мае шанец, посьпех проста так не прыходзіць, Талент памнажаць на працу, трэба жыць, трэба мроіць. А на вяршыні толькі тыя, хто ня раз спатыкаўся, Хто ляцеў і падаў, потым зноў падымаўся. Маё сэрца б’ецца, і яго не спыніць, Маё шчасьце са мной, і я працягваю жыць.
R: А я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць, Я працягваю жыць, калі са мною вецер. Маё сэрца бьецца, і яго не спыніць, Мае людзі са мной, і я працягваю жыць. А я працягваю жыць, калі нічога ня сьвеціць, Я працягваю жыць, калі са мною вецер. Маё сэрца бьецца, і яго не спыніць, Мая флэйва са мной, і я працягваю жыць.