У падземных шляхах нашага гораду Сонца Там дзе жыцьцё як крыніца віруе бясконца. Нарадзілася новая ды сьвежая генерацыя, Якая ёсьць пачаткам нашае новае нацыі. Чыстая энэргетыка, без прапаганды Мы перамагаем, як баксёр, раўнд за раўндам Нашыя рухі хуткія, быццам мільгаценьне маланкі, Стэрэятыпы руйнуем, нібыта маладыя панкі. Нехта наверсе душыцца за нафту і газ, Кожны ведае злычынцу ў профіль і фас. Я ведаю, што няма нічога акром свабоды, Ні нафты, ні зялёных купюр і гламурнае моды. Мы запускаем у нафтапровад раку Нямігу, Мы ажыўляем хвалю, нас новае жыцьцё спасьцігне. Калі воля і справядлівасьць мы радыя, Мы не чытаем СБ, мы слухаем паўстанцкае радыё.
На нашых хвалях - свабода слова, На нашых хвалях - уласная мова, Нашыя хвалі - адзіная праўда, Нашыя хвалі - пераможная карта! Толькі тут гонар і годнасьць, Толькі тут агульная роднасьць. За намі будучыня, мы гэтаму радыя, Мы не чытаем СБ, мы слухаем паўстанцкае радыё!