У нашым краі няма цяпла ў крыві. Знік сённяшні дзень, ёсць толькі "да" ці "пасля". Мы глядзім у вакно, каб позірк сонца злавіць. На нас у адказ глядзіць сівая зямля.
Прыпеў: Тут не бывае цяплей. Але... Далей!
Хай будзе дзень! Хай жыве вясна! Хай упадзе Змрок-сцяна.
Ад холаду ночы нас ратуе віно. Ацяпляе здранцьвелае сэрца яно. П'ем за тое, што калісьці прыйдзе вясна, І за тых, хто з намі, і за тых, хто бяз нас.
Прыпеў.
За нашым вакном снягі ды ільды. Мы пішам да сонцу адчаю лісты. Учора згубілі свой сённяшні дзень мы, Але ён знойдзецца заўтра, маем надзею...