Служыць у нашым войску ёсьць гонарам для нас, Мы аддаем яму ўсё: і сон, і вольны час. Пад сонцам і пад сьцюжай марознае зімы Мы служым, служым, служым, бо разумеем мы што:
Гонар бацькі, радасьць маці, Сьвята ў ваенкамаце. Біце бубны, трубы грайце - Пагалілі навабранца, Пагалілі навабранца.
Мы мусім немінуча ўсіх перамагчы, Бо ёсьць у нас анучы і боты-кірзачы. На складзе ботаў мора, і шапак, і ўсяго, Хай толькі прыйдзе вораг – закідаем яго.
Гонар бацькі, радасьць маці, Сьвята ў ваенкамаце. Біце бубны, трубы грайце - Пагалілі навабранца, Пагалілі навабранца.
Нам радасна ад дзеда, як скончыцца развод, Шмат новага даведацца пра ўвесь свой радавод. Пра маму асабліва, і ў плечы атрымаць, Адчуць сябе шчасьлівым у войску. Так трымаць!
Гонар бацькі, божа мілы, Нашы ўзброеныя сілы. Пачынайце ж дыскатэку, Налівайце зампатэху, Налівайце зампатылу, Дайце й ротнаму дэбілу. Сухпайком сваім заежце І расслабьцеся нарэшце, Ну, расслабьцеся нарэшце.