1. Колькі пачулі ўжо ды колькі напішам мы песень пра зло і дабро Крэваў заклён – спаконвечная музыка там над высокай гарой Дзівіцца з нас і чаруе за рослай травой.
Прыпеў: Недзе там ў вышыні Спеў жалейкі узнік, І па ўзгорках нясе Цеплыню красавік. Прыйдзе ён да цябе І папросіць зайграць Пра каханне й вясну І пра час красаваць.
2. Ціха ліюцца танюткія гукі – слухаў бы іх і збярог. Хочаш падстаў свае кволыя рукі, каб несці іх на разлог І ўсім дарыць у беспрасвецці дарог.