Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Weeping Twilight - Кроў Брата | Текст песни

Пужлiва, жахлiва…
…Лясная iмгла.
Самотна, гаротна…
…Скацiлась сляза.

Здранцвелы, змярцвелы…
…Лес зачараваў.
Блукала, гукала…
…Ісцi загадаў.

Дзе ўкрыцца, забыцца?!
…У чорнай нары?!
Што есцi прынесцi
У мертвым бары?!

Душыць ды глушыць
Паветра цяжар!
Бушуе, вiруе
Трызнення пажар!

Ня можа – крый божа! –
Вярнуцца дамоў!
Ратунак, прытулак –
Мядзвежы бярлог.

Злая, цяжкая…
…Зiма прайшла.
Худая, слабая…
…З мядзведзем спала.

Увесну «нявесту»
Праводзiў дамоў
А увосень прыносiць
Яна байструкоў.

Кроў родна абодва,
Але зноў здзекуе лёс:
Адзiн – чалавек,
Яго брат – мядзведзянё!

Выраслi браты,
Сябры-волаты
Дужыя сыны,
Гонар мацеры,

Дя ня здолелi
Абмiнуць бяды,
Што прыносiць птах-чалавечы страх!

Гэтаму ня быць!
Гэтаму ня быць!
Звер сярод людзей
Не павiнен жыць!
Мусiць сын мядзведзя
У бары хадзiць! -
Пра людзей дбае святар - «дабрадзей».

Мiнулi гады
З тае пары…
Паляваць iдзе
Вой немалады.

Чуе звер раве
Блiзка ў гушчары.
Вочы заблiшчэлi – бойкi захацелi!

Шмат гадзiн запар
З мядзведзем ваяр
Бiўся, як заўжды:
«Пан альбо прапаў!»
На калматай шыi,
Як мядзведзь упаў,
Раптам бачыць ён… мацi медальён!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-