Не загаснуць зоркі ў небе, покi неба будзе, Не загіне край забраны, покi будуць людзі. Ночка цёмная на сьвеце вечна не пануе; Зерне, кiнутае ў нiву, ўсходзіць ды красуе. Зерне, кiнутае ў нiву, ўсходзіць ды красуе.
Наша зерне - нашы думкі - не загiнуць ў Лету, Бліснуць краскай непаблеклай вечных агняцветаў. З добрых думак, што мы кінем на сваім дзiрване Будзе ўнукам нашым жніва - доля, панаваньне. Будзе ўнукам нашым жніва - доля, панаваньне.
Беларускаю рукою сьветлай праўды сіла Славу лепшую напіша Бацькаўшчыне мілай. Зацьвіце наш край, як сонца пасьля непагоды, Ў роўнай волі, ў роўным стане між ўсіх народаў. У роўнай волі, ў роўным стане між ўсіх народаў.
Не загіне край забраны, покi жывы людзі, Не загаснуць зоркі ў небе, покi неба будзе. Не загаснуць зоркі ў небе, покi неба будзе.