Твае рукі, твае рукі нада мною, — Нібы лебедзі над белаю зімою. Як яны ласкава кружаць I са мной паверце тужаць, Нібы лебедзі над белаю зімой.
Цяжка, рукі, расставацца з вамі дужа I на миг не аставацца паміж сцюжаў. Не ляціце, рукі, ў вырай, Нада мной кружыце шчыра — Нібы лебедзі над белаю зімой.
Я люблю, як твае рукі нада мною — Нібы лебедзі над белаю зімою, Як яны садзяцца міла, Склаўшы крылы, склаўшы крылы, — Нібы лебедзі над белаю зімой.
Калі лашчаць валасы мне твае рукі — Слухаю, бы песню, я як гуки рухі. А яны пяюць шчымліва I крыляюць палахліва, — Нібы лебедзі над белаю зімой.