Спіць у змроку восеньскі лес Туманам накрытыя дрэвы маўчаць Маўчаць, накрываючы лісцем зямлю Каб ёй аб смутку сваім расказаць
І слухае, слухае маці земля Іх плач і шэпт халодных галін І слёзы нябёсаў збірае яна І тварам у нябёсы глядзіць залатым
А лісце плыве ў празрыстай вадзе Марудна плыве ў апошні свой шлях І гэта вада, нібы возера сноў У маіх адлюстравана вачах
І прывідны свет змарнелых нябёсаў І лісце, што падае долу з галін І восеньскі лес, што стаў маім лёсам Мяне напаўнаюць смутка сваім
І я слухаю вецер, але вецер маўчыць... І я слухаю дрэвы, яны так сама маўчаць... Яны толькі ціха мяне абдымаюць... Жоўтым лісцем пяшчотна мой твар накрываюць...