Голас крыві... Ці можна прымусіць сьціхнуць яго? Ці можна спыніць яго шэпт сярод дрэў? Ці можна выпаліць сонца сьвятлом? Холад спрадвечны сьмерці ды сноў...
Голас крыві... Што цячэ ў забытых крыніцах маіх… Скрозь гушчар, скрозь яго карані… У дрыгву, дзе ўночы зьзяюць агні… І якую вартуюць дзяды-камяні…
Голас крыві... Ці можна адчуць яго на зямлі? Згвалтаванай распяцьця крыжамі... Спустошанай глупствам ды здрадай… Дзе хлусьня ды страх пануе вякамі...
Голас крыві... Ці прымусіш ты запаліцца нянавісьцю, Азёры блакітных маіх вачэй? Ці будзеш гучаць ты ў сэрцы маім? Ды ляцець над зямлёй за вецер хутчэй...