Па састылай зямлі Раскіданыя Сымбалі Яны зьзяюць Але гэтага зьзяньня Ніхто ня бачыць Ніхто, акрамя дрэваў І дрэвы У глыбокай самоце Апяюць зьзяньне Сымбаляў Але гэтых сьпеваў Ніхто не пачуе Ніхто, акрамя ветру І выявы Сымбаляў Зьзяючых Сымбаляў Адлюструюцца на небасхіле Але адлюстраваньня Ніхто не заўважыць Ніхто, акрамя азёраў Халодных Цёмных, мёртвых азёраў Якія памятаюць Далёкія тыя часы Калі зямля была яшчэ цёплай І Сымбалі маглі несьці Жыцьцё