Сьмех лютае сьцюжы...
Крышталі зьмёрзлай крыві...
Завея шалёная кружыць...
Шлях мой, Зіма, барані!
Бязмоўныя чорныя дрэвы...
Адзіныя мае слухачы...
Узьнятыя ў шэрае неба...
Майго мёртвага войска мячы...
Сэрца, працятае лёдам...
Скаванае марозам Зімы...
Што назвала мяне Цемнародам...
Праз халодныя, змрочныя сны...
Лёс мой у твар мне сьмяецца...
Ды шпурляе аскепкі цяпла...
Чалавек больш ўва мне не прачнецца...
Бо яго пахавала Зіма!
Пахаваны дзіўныя скарбы...
Зруйнаваны палацы Сьвятла...
Усе дарогі пад сьнегам схаваны...
Што вядуць да жыцьця ды цяпла...
Дзе мой дом? Хто мой бог? Ці жывы я?
Ці кахаў я кагосьці калісь?
Чаму ў сэрцы толькі вецер так вые?
Ў жылах рэкі зьмёрзлай крыві...
Неба зьзяньнем зораў пульсуе...
Чаму скрозь хмары я бачу яго?
Скрозь завею, скрозь Цемру начную...
Хто адкажа мне, адкуль я і хто?
Але лёс мой у твар мне сьмяецца...
Ды шпурляе аскепкі цяпла...
Чалавек больш ўва мне не прачнецца...
Бо яго пахавала Зіма!
Zaklon еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2