1. я падумаю як трэба за галовачку вазьмусь кiну позiрк свой у неба iм акiну Беларусь зразумею чаму зоркi гэтак зьзяюць з вышынi пале iх сынок Рыгоркiн каб сьвятлелi нашы днi
2. што ад фруктаў ды ад сокаў рве мяне маiх дзяцей што iду на працу бокам з працы поўны я надзей што вось гэтак да зьнямогi праца родная штодня рукi – граблi, лыжы - ногi ўсё астатняе хлусьня
3. бо галоўнае наш татка бессьмяротны Дункан наш бабам ён другая матка мужыкам – Разлiў-шалаш толькi ён наш усявышнi творац наш i барацьбiт век ня будзе ротам лiшнiм пасярод галодных сыт...