Дзяўчына, дзяўчыначка пасярод гісторыі З прастадушнай шчырасьцю глядзіць на тэрыторыю. У вакне заўсёды звыклая выява: Шэры двор, шэры слуп, на слупе аб'явы.
Дзяўчына, дзяўчыначка водзіць пальцам па радках Перад тым, як вырашыць што з жыцьцём рабіць і як. Гэта так цікава - на слупе аб'явы, Усе такія розныя: сьмешныя, сур'ёзныя.
Горад ..заклеены гэтымі аб'явамі, Бачыш ты налева ... бачыш ты направа іх. Дзяўчына, дзяўчыначка наклеівае, стараецца: \"Выйду замуж тэрмінова за амерыканца\".
\"Прадаю і набываю, курсавую напішу, Памяняю ўсё, што маю на гашыш і анашу. Камасутры навучаю без адрыву ад сям'і, Адчыняю дзьверы раю кожны дзень пасля сямі.\"