Наш сьвет i сумны i вясёлы.
Гамоняць школы,
Растуць касьцёлы.
Сярод людзей жывуць анёлы,
На нас з табою глядзяць анёлы.
Падаюць зоркi
У палын горкi,
Ходзяць анёлы па гетай зямлi,
Век у анёла доўгi.
Падаюць зоркi
У палын горкi,
Ходзяць анёлы па гетай зямлi.
Ты мне гаворыш: ўсё будзе як сьлед:
Будзе сьняданак i будзе абед,
Будзе вячэра i будзе банкэт,
Будзе багата прыватных кабет.
На нас з табой глядзяць анёлы,
А мы з табою нiбы жывёлы,
Мы прагна гойсаем наўкола,
Па нашым сьледзе iдуць анёлы.
Падаюць зоркi
У палын горкi,
Ходзяць анёлы па гетай зямлi,
Век у анёла доўгi.
Падаюць зоркi
У палын горкi,
Ходзяць анёлы па гетай зямлi.
Ты мне гаворыш, што праўда ў вiне,
Твар у салаце, абцас у дзярме.
Ты мне гаворыш: дзярмо у цане,
Сумна анёлы глядзяць на цябе.
З нас кожны сумны i вясёлы,
I вельмi моцны, i вельмi кволы,
Мы прагна гойсаем наўкола,
Па нашым сьледзе идуць анёлы.
Зямля няспынна круцiць колы,
Лiюцца рэкi кока-колы.
Сярод людзей жывуць анёлы,
У нашы вочы глядзяць анёлы.
Zet еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1