Да Амэрыкi далека, да яе нямерана, Можа i няма наогул гэтае Амэрыкi. Можа быць няма наогул вашае Аўстралii, Нi ў паўночным, нi ў паўднёвым паўшар'i.
Геадэзiя-картаграфiя! Геадэзiя-картаграфiя!
Што такое Люксэмбург? Гэта назва вулiцы! А яшчэ казалi мне: горад гэта ў Турцыi. Турцыя ад нас далека, не заедзеш i за год, Блiзка толькi Камароўка, Грушчаўка, аўтазавод.
Геадэзiя-картаграфiя! Геадэзiя-картаграфiя!
Нешта ў сьвеце робiцца, штосьцi адбываецца, А на нас яно нiяк i не адбiваецца. Паздаваў аналiзы, здаў флюараграфiю, Што мне геадэзiя разам з картаграфiяй.