На замеценых дарогах ці завея, ці то пыл. Кожны кожнага ня любіць і жыве на свой капыл. Хто ўладзе вельмі рады, ліжа ўладзе пальцы ног - Сам ужо даўно рагаты, а крычыць, што "з намі Бог"
Хто змагаецца за праўду, як бязьлітасны змагар На зямлі амэрыканскай за някепскі ганарар. А народ не разумее, гэта лета ці зіма - Ці пасеялі дарэмна, ці пажалі мы дарма.
Захад не захад і не ўсход у каралеўстве наадварот, Людзі не людзі і не народ у каралеўстве наадварот.
Ааааа! Ааааа! Ааааа! Ааааа!
Так праходзіць кожны месяц, так мінае кожны год, Тут усё на іншых месцах, тут усё наадварот. Я ў гэтым каралеўстве, як і ты, калісьці быў І, як чэсны грамадзянін, не даеў і не дапіў.