Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Zet - Джала | Текст песни

Скажы мне, дзе твае калішнія сябры?
Што зь імі зараз, што з табой?
Чаму усё наўкол гніе альбо гарыць?
Навошта гэты вечны бой?

Былы твой вораг стаў тваім гаспадаром,
Сьпіць з тваёй жонкай, б'е дзяцей,
А ты ў адказ на гэта б'еш сваіх сяброў.
Ня першы год вайна ідзе.

Усе маюць вострае джала,
Усе маюць позірк цяжкі.
На дне звар'яцелай дзяржавы
Жывем, як за шклом павукі.

Магутны вораг, побач зь ім суцэльны страх,
Яго ня выклічаш на бой.
А ў нас з табою сіла ёсьць яшчэ ў руках,
Таму мы б'емся між сабой.

Усе маюць вострае джала,
Усе маюць позірк цяжкі.
На дне звар'яцелай дзяржавы
Жывем, як за шклом павукі.

Усе маюць вострае джала,
Усе маюць позірк цяжкі.
На дне звар'яцелай дзяржавы
Жывем, як за шклом павукі.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3
Видео
Нет видео
-