Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Zet - Дзяржтэлерадыё | Текст песни

Адзін мой сябар так любіў глядзець праграмы,
Што зьненавідзеў бацьку роднага ды маму.
Глядзеў БТ, глядзеў, глядзеў, глядзеў БТ,
А уяўляў, што мае пісталет ТТ.

Пасьля прагляду чарговае праграмы,
Ён учыніў у родным горадзе пагромы:
Пабіў бабулю, падпаліў прыют сіроцкі
І рагатаў, а сьмех быў нейкі ідыёцкі.

Ну як магла адна малая калыханка
Справакаваць такую жудасную п’янку?
І мардабой, і гвалт, і нейкае вар’яцтва,
Дальбог, міліцыі патрэбна разабрацца.

Дзяржтэлерадыё.
Дзяржтэлерадыё.

Другі мой сябар слухаў радыёэфіры,
Бо працаваў у вінна-водачным касірам.
А там штодня раўла радыёкропка,
Ну, вось і слухаў ён праграмы нетаропка.

Ну, вось і слухаў, вось і слухаў, вось і слухаў,
Але праз год ужо набыў хваробу вуха.
І пра надоі ўсё крычэў, пра ураджаі
І як мы злодзеяў і здраднікаў саджаем.

А на раёне яго так не залюбілі,
Што неяк стрэлі пасьля працы ды пабілі.
А перад тым яны гарэлкі многа пілі,
Што ў ягоным вінна-водачным купілі.

Дзяржтэлерадыё.
Дзяржтэлерадыё.

Адна жанчына, што звалася проста Зіна (Зіна!)
Упадабала кожны дзень глядзець навіны.
І цераз тыдзень і схуднела, і ўчарнела,
Нібы ўвесь тыдзень і ня піла, і ня ела.

Раней-то моцная была, нібыта сьвінка
І працавала прадаўшчыцаю на рынку.
Ну, а цяпер адно гаруе і бядуе,
Усё Расею ды Амерыку шкадуе.

Ну, вось і ўсё, я ўжо ня слухаю нічога,
Адно займаюся я толькі ёгай, ёгай.
Паеду ў Індыю, сяджу на чамаданах,
Натхнёны досьведам людзей вышей згаданых.

Дзяржтэлерадыё.
Дзяржтэлерадыё.

Дзяржтэлерадыё.
Дзяржтэлерадыё.

Zet еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3