Над горадам чайкі, чайкі, У горадзе крумкачы. Крумкач крумкачу ня выдзяўбе вока, Але ты вочы свае беражы. Крумкачы сядзяць у сваіх кабінетах І вочы ў іх, як нажы. І ў іхным жыцьці прысутнасьць манетаў Кампенсуе адсутнасьць душы.
Сьвіньні садзяць апельсіны, І сьпявае хор казьліны. Пішуць бараны раманы, А акулы гояць раны.
Пад горадам грошы, грошы Ляжаць у падземных сховах. Нам бы з гэтых грошай хоць трошкі, І сьвет бы зрабіўся сьвятлейшы, Але крумкачам неабходна Якасна харчавацца, Перасоўвацца і апранацца, Каб выконваць якасна працу.
Сьвіньні садзяць апельсіны, І сьпявае хор казьліны. Пішуць бараны раманы, А акулы гояць раны.
Сьвіньні садзяць апельсіны, І сьпявае хор казьліны. Пішуць бараны раманы, А акулы гояць раны.
Сьвіньні ўхваляюць якасьць Цытрусавай гародніны, Казлы пяюць свае песьні, Бараны дэкламуюць уголас. І толькі маленькая птушка, Маленькая шэрая птушка Нічога ўжо не сьпявае, У яе хранічны бранхіт.