Хлопчык, скажы дабраноч сваёй Алісе, Свайму Нязнайку, сваёй бутэлькі Да пабачэньня. Часы прыходзяць к героям іншым. А! А!
Штодзень, штогод працуе крот, Штодзень, штораз мацней маразм. З кожным годам болей сьвятаў, З кожным сьвятам лепей сьвяты. З кожным сьвятам, з кожным годам Болей толька ідыётаў. ......!
Твая дзяржава цябе акруціць Сваёй гарэлкай, Сваёй працай адцягне рукі, Цябе зацісьне ў свой аўтобус. А! А!
Штодзень, штогод працуе крот, Штодзень, штораз мацней маразм. З кожным годам болей сьвятаў, З кожным сьвятам лепей сьвяты. З кожным сьвятам, з кожным годам Болей толька ідыётаў. ......!
Ты нарадзіўся ў краіне цудаў І будзь гатовы, будзь гатовы Да гэтых цудаў, Да нечаканых і непрыемных. А! А!
Хлопчык, ты будзеш першы альбо апошні, Ці то дзевяты, ці то сёмы Альбо ты будзеш зусім ніякім Ў краіне цудаў ты, ты будзеш. Радись рабочым альбо банкірам, Альбо факірам, Альбо будзеш пісаць раманы Пра існаваньне ў краіне цудаў. А! А!