Узвышае вайна, ды знішчае вайна, Пажырае розум яна. Ці дазволіць сабе Плыць у майстэрскай хлусне – Інформацыйнай вайне?
Ад чужых ідэй думка згубілася свая!!! Вось яшчэ адны вочы ў неба глядзяць…
Пр.
А ў чыстым небе анёлаў няма, Хто іх загубіў, хто іх падстраліў ў вайне пакаленняў? Каму зручна, каб перамагло Глупства над тым, што мае сэнс, што каштоўна?
Прапанова ёсць попыт, усё так, толькі так – Гэта бясспрэчны факт! І чым больш – тым бальней, Захапленне мацней. А ў неба ляцяць чыстыя аркушы, Мінулага хутка жыцця І не воднага слова на іх аб душы.
Пр. 2
Падтрымай мяне рукою, калі стане мне страшна сабою быць.
Надзялі мяне сваёю марай. Падтрымай мяне…надзялі мяне марай сваёй Падтрымай мяне…дай жа мэту мне!
Узвышае вайна… Узвышае вайна… Усё ж знішчае вайна…