Рускія мараць аб савецкім саюзе, У футболе перамогаў новых прагнуць французы, Іспанцы пра сіесту мараць з раніцы да ранку, Янкі мараць ўвесь заробак пад адсотак класці ў банкі.
Эстонец і латыш, украінец і літовец Дбаюць аб краіне, трацыцыях і мове, А таксама мараць з'ехаць у Штаты ці Германію. Беларуская ж мара - зарабляць пяцьсот даляраў!
Прыпеў: Беларуская мара - пяць соцен даляраў! Беларуская мара - пяць соцен даляраў! Усё будзе файна, усмешка на твары, Калі я зарабляць буду пяцьсот у.а.
Указы і загады, законы, дэрэктывы у газетах, інтэрнэце, на тв ва ўсіх навінах Трубяць ужо год пяць, што мы атрымліваць павінны Ганарар пяцьсот даляраў у бліжэйшай перспектыве!
Прыпеў:
Жыццё гэта мяне міма пралятае, не кранае. Я бягу да сваёй мары, нібы заяц у святле фараў. Я адзінае баюся, калі ўрэшце атрымаю Пяцьсот уёв сваіх, то мне не ўжо будзе, пра што марыць...
Усё будзе файна, Калі маеш даляры: закупы ў Auchan-e, Абед у рэстаране,
Неба без без хмараў, у блакітным небе няма хмараў, Усмешкі на тварах, На прагных нашых тварах.
Усмешкі на тварах...
Прыпеў: Беларуская мара - пяць соцен даляраў! Беларуская мара - пяць соцен даляраў! Усё будзе файна, і неба без хмараў, Калі я зарабляць буду пяцьсот у.а.!