— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш? — А як мне, Дунаю, паціху ня йсці? На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць, А ў адным чаўночку конікі ірзуць. У другім чаўночку малайцы пяюць, А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць. Конікі ірзуць, бо вайну чуюць, Малайцы пяюць — на вайну ідуць. Малайцы пяюць — на вайну ідуць, Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць Дунаю-Дунаю, На мне, на Дунаю, Малайцы пяюць на вайну ідуць, Малайцы пяюць — на вайну ідуць, Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць. (паводле народнай песнi "Дунаю-Дунаю")