У вёсках палескiх, як белыя зданi,
Стаяць на раскрэсах у шызым тумане
Крыжы-абярэгi, о крыжы-абярэгi.
Я помню з маленства магiчныя знакi,
Ад буры, пажару, вады i маланкi
Ахоўвалi стрэхi, о крыжы-абярэгi.
О крыжы-абярэгi, сцеражы нашы сiлы,
О крыжы-абярэгi, зберажы, зберажы нашы душы!
На божыя святы з малiтвай жанчыны
Ручнiк ускладалi на крыж пуцявiны
I бiлi паклоны, о крыжы-абярэгi.
Да самага скону былi яны побач,
I ў шлях твой апошнi, ад вёскi праз пожню,
Iшлi да пагосту, о крыжы-абярэгi
Вяртаюся сёння я ў стылую восень,
Няма нi крыжоу на Палессi, нi вёсак,
На многiя вёрсты нiдзе нi хацiны,
О дзе вы, о дзе вы, крыжы-абярэгi?
ZNICH еще тексты
Видео
-
Znich - Крыжы-абярэгi
Znich - Крыжы-абярэгi. Svarg88. SubscribeSubscribed ... Up next. ZNICH- Крыжы-Абярэгi (KILKIM ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2