з сонцам па небе я: над лёсам чужых людзей над дахамі ўсіх дамоў над вадой з усіх вачэй я – з ветрам, каб ня спаць на захад праз вясну ад золку, каб ня даць скончыцца гэтаму дню
гэта лепшы дзень у нашым жыцці (х 4) ты лепшы дзень ў маім жыцці (х 4)
не наступае змрок Палын не падае Сонца і зор вянок Жонка не апранае не ападае лісце на ўсход ня рушыць цень ніхто не памірае: не сканчаецца гэты дзень
лепшы дзень у нашым жыцці (х 4) ты горшы дзень ў маім жыцці (х 4)
героі дня, жывёлы штодня срэбнае дно, залатое лайно брыдкія ўсмешкі, каханых рэшткі - ўсе кажуць адно, ўсе кажуць адно
каменне ў нырках, цвікі ў руках нямыя людзі ў нямым кіно Езус на крыжы, згрызотаў нажы - ўсе кажуць адно, ўсе кажуць адно: