1. – Сонца не ззяе з пашчы – не трэба і месяц праглынем, калі будзе трэба усе няважныя справы і сэрцы усё праглынем і не папярхнемся
толькі ў нас запалкі – таму гарыць мора паслязаўтра заўтра будзе ўжо ўчора люба зграбаць жар чужымі рукамі і мора гасіць блінамі й грыбамі
2. – Я ўсё аддаю да ніткі ў мора, спрабую гасіць і водкай, і горам. і ўсходы, і сонца – ўсяго толькі чуткі слухай, ніколі не бачыў іх са сваёй будкі слухай:
хто калі хто калі не ты існуе існуе сапраўды і скажа мне пакажа мне слухай:
можа ты можа ты ззяеш можа ты можа ты знаеш як жа мне быць як жа не быць слухай:
слухаць жа слухаць жа можна кушать же кушать же нужно каб не не жыць каб заўжды быць