Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

zolki band - zastajuś saboj [Moloko cover] | Текст песни

змый мой твар
ды ня згасіш жар
я
замяніў сябе
як змяніў правадыра

што калі знайду сябе
(план новы)
я не ўпадабаю сябе?
(таемны)
што калі зірну ў сябе
(змый імя)
я не палюблю сябе?
(ды застаюся я)

змый мне імя – застаюся я
змый мне імя – застаюся я
паспрабуй пачаць усё яшчэ раз

збі мой курс
ды ня збіць мае шляхі
збі мой пульс
лічыць будзеш дні

што калі знайду сябе
(сціш мой гук)
я не спадабаюсь сабе?
(ды ня сцішыць сэрца грук)
што калі зірну ў сябе
(маё сэрца
змяніла столькі рук -
ды застаўся я)

змый мне імя – застаюся я
змый мне імя – застаюся я
паспрабуй яшчэ адзін пачатак

каб я, каб я толькі мог
выслізнуць прэч
забыць гэту рэч
легчы на дне
у журбе
каб я
каб
каб я толькі мог
мог уцячы
з гэтай скуры
і паспрабаваць
яшчэ адзін пачатак

змый мне імя – застаюся я
змый мне імя – застаюся я
паспрабуй яшчэ адзін пачатак

zolki band еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1