У гушчарах, затканых імглою, Шэрым змрокам, на золку ў зару Ахвяруем Табе мы сабою Кожны дзень, кожны час, Беларусь! Ахвяруем Табе мы сабою Кожны дзень, кожны час, Беларусь!
І няма ў сэрцах жалю ці страху, Мы адвагай жаўнерскай гарым, - Не маскаль-бальшавік і ня ляхі, Але ты нас вядзеш да зары! Не маскаль-бальшавік і ня ляхі, Але ты нас вядзеш да зары!
Хмараў дым над галовамi тае, Вецер дыхае мятай, быльлём. Беларусь, Беларусь залатая, За цябе, за цябе мы ідзём! Беларусь, Беларусь залатая, За цябе, за цябе мы ідзём! Жыве Беларусь! (Менск) №7 1944