На беразе начной ракі Цвілі агні паганскія, А па рацэ плылі вянкі, Плылі вянкі купальскія. А мой вянок за вастравок Заплыў у вір закружаны, Дык вылавіў з вады вянок, Той, хто мне лёсам суджаны.
Прыпеў: На Йвана, на Йвана, на Купалу Да відна я гадала, чаравала. Мне пашчасціла ў жыцці Кветку-папараць знайсці.
На Йвана, на Йвана, на Купалу Да відна я гадала, чаравала. Мне пашчасціла ў жыцці Кветку-папараць знайсці.
Я зачарованай вады З маім абраным выпіла. Цяпер са мною назаўжды Той, хто вянок мой вылавіў, Хто ўзяў мяне і на руках Панёс у травы пагкія, Хто ў зачарованых лясах Знайшоў мне кветку-папараць.
Прыпеў: На Йвана, на Йвана, на Купалу Да відна я гадала, чаравала. Мне пашчасціла ў жыцці Кветку-папараць знайсці.
На Йвана, на Йвана, на Купалу Да відна я гадала, чаравала. Мне пашчасціла ў жыцці Кветку-папараць знайсці.
Я зачарую вадою рачною: Вада бурліся, зелле варыся. Трава-чарова тут для прыварот, Трава-жывіца і для маладзіцы. Трава быльнігу для маладога. Варыся, зелле, на вяселле, Зелле кахання, хмельнае зелле.