Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду я.
Ой, пайду, пайду я ды ў старонку тую, Дзе мая дзяўчына ўсё па мне сумуе, Дзе начамі вецер песні, казкі бае, Дзе мая матуля сумна выглядае.
Прыпеў: Дзе над роднай хатай ціха дуб нагнуўся, Ой, пайду, пайду я, касой размахнуся!..
Пакашу атаву, пакашу я зелле, Шыкуй, дзеўка, скрыню, шыкуй на вяселле. Прыдбай, дзеўка, мёду, зна наш край чароўны, За тваё здароўе, - вып’ю чару поўну
Прыпеў: Ворагам на ганьбу – вып’ю я другую! Трэцю за палоску сваю дарагую.
А калі спяеш мне ціха нашу песню І дасі мне вусны – спелыя чарэшні.
Прыпеў: Я за іх, за косы у чырвонай стужцы, Аддам душу, сэрца табе – Беларусцы!
Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду я.