Мой родны кут, мой ціхі дом, Дзе у гольле дрэў, ав сьцены ніў, Пад сумны сыпеў буйным крылом Паўночны вецер звонка біу. Мой родны кут, - на твой ўспамін Бушуе кроў, а ў сэрцы гар, А ў сэрцы боль, бо зь ніу, з далін Урок мяне туманны чар. Урок мяне туманны чар.
І ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор Душа, як птах, пад гоман дум Ляціць на шлях, дзе песьняй бор Калыша долі нашай сум. Мой родны кут, цьвяцісты луг, - Пад шумы вольх прыдзе ўначы, Як ціхі ўздох, мой верны дух На вечны сон к табе спачыць, На вечны сон к табе спачыць.
Пад ветру шум, пад буры кроз, Пад гоман хат, хто сэрцам жыў, У вясьняны чад хто ў полі рос, Той не пакіне родных ніў, У вясьняны чад хто ў полі рос, Той не пакіне родных ніў.