Як звяры зіму сустракаюць. " Воўк" А ваўку-лайдаку Працаваць няма ахвоты. Ён блукае ў хмызняку I зайцоў Цікуе ўпотай. А пра дом не дбае. Дзе там! Бо пацеў у футры летам. Воўк забыўся, няйначай, Што цяпло Вось-вось міне… Што ж, няхай зімой паскача, Не шкада звяругі мне.