Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Агатка - "Казачка пра песцік і тычынку" Беларускі мюзікл-казка ў 17 сцэнах /Музыка - Аляксандра Грахоўская, Словы - Алег Старынчык. | Текст песни и Перевод на русский

1. Палац
2. Бацька
3. Прынцэса
4. \"Ведаеш,мая Ядзвіга...\"
5. \"...Такі жаніх\"
6. Мачаха Каміла
7. \"Вось такі ён, той Змітрок\"
8. Журавель
9. Зміцер
10. \"Капусту пасадзіў...\"
11. \"Я адна за брод іду\"
12. Пчолка
13. Чароўны свет
14. Верацяно
15. Каханне
16. Смерць Камілы
17. Final.\"Каралеўства - наша сэрца!\"

Сцэна 1
Жыла-была адна прынцэса
Ў бацькоўскiм замку каля лесу.
Даўно памерла яе мацi.
I гадаваў адзiны бацька.
I вось, аднойчы, пасля балю
Да таты дзеўчыну пазвалi.

Сцэна 2
«Мая, каханачка, пястушка!
Мая, маленькая дачушка!
Як трэба для тычынкi песцiк,
Патрэбны i жанiх нявесце».

Сцэна 3
«Тата! Песцiк i тычынка!
Я не маленькая дзяўчынка!»
«Табе ўжо дваццаць год вось-вось,
Да нас засватаўся Савось».
«Савось? Хто гэта? Сын савы?
Яго ж не убачыш з-за травы?
«Ты ўсе мне выяла вантробы,
Нiхто табе не даспадобы.
Кажаш, прынц нямецкi Ёхан,
Ён таўсматы, быццам бохан.
А прынц арабскi Мухамед
Увесь закручаны у плед.
А прынц шатландскi Эндзi Горам,
Адзеў спаднiцу - нейкi сорам.
А прынц icпанскi Тэадор,
Чырвоны, быццам памiдор.
А вось польскi пан Кастусь,
Даўгашыi, быццам гусь.
Прынц iзраiльскi Iосiф,
Нешта ўсё шукае ў носе.
Прынц эстонскi Урмас Струла,
Пакуль прадставiўся - заснула.
Крыстафер - той вельмi cумны,
Робiн - надта ўжо разумны.
Карл у каханнi прызнаецца,
Педра ўвесь час смяецца.
Тодар вершыкi чытае
I раз-пораз пазяхае.
Лi, той з вузкiмi вачыма,
Кожны раз праходзiць мiма».

Сцэна 4
«Ведаеш, мая ж Ядвiга,
Ад цябе ў мазгах адлiга.
Ад тваiх ужо выкрунтасаў,
Жанiхоў няма запасаў».

Ядзя кажа, сцiснуў зубы:
«Едуць сватацца з-за бульбы.
Толькi ў нашым родным краi
Расце бульба залатая.
I ўся замежная бяднота
Iдзе да райскага балота.
На мяне ты, тата, давiш,
Па каханню выйду замуж.

Сцэна 5
Трэба мне такi жанiх,
Каб ён лепшы быў за ўсiх.
Хоць босы ходзiць па расе,
Але каб не такi, як ўcе».

«Хiба з простага народу,
Нейкi ёсць яшчэ за бродам.
Кажуць, слаўны хлопец Змiцер,
Тры разы ён ездзiў у Пiцер.
Нiц нiцам у яго нiчога.
Хацiна, быццам бы бярлога.
Саломай крытая страха -
Такога хочаш жанiха?
Лепш не знойдзеш сваяка,
Чым такога бедняка».

«Ведаеш, хачу такога,
Няхай i хатачка - бярлога,
Няхай хоць будзе самы горшы,
Але каб не любiў за грошы.
Ну i што тут бедны, голы,
Альбы быў зашжды вясёлы».

«А чаму не весялiцца,
Калi зубы на палiцы.
I чаго тут сумаваць,
Калi зубы ляскацяць».

I пайшла за брод дзяўчына,
Бедны дзе жыве хлапчына.
Што ўзяць, калi бядняк,
Але ўсё зусiм не так.

Сцэна 6
Вядома, мачаха Камiла
Дзяўчынку вельмi не любiла:
«Ты доўга будзеш яе песцiць?
Падлогу не умее месцi!»

«Ты хочаш, каб мая дачушка
Стала нейкай папялушкай?»

«Твая разбэшчаная «песта»
Не намяшае нават цеста!»

«Добра, што ты нешта мяшаеш!
Цi ты нас со свету зжываеш?»

Ад караля жанчына, моўчкi,
Рабiла розныя прымочкi,
Каб з дому дзеўчына сышла
I з iмi разам не жыла.
Караля таксама сплавiць,
Каб адной у каралеўстве правiць.
Яна, што хочацца рабiла
I толькi подласцi чынiла:
З замежным панам - на спатканне,
Са свiтай ў лес на паляванне.
I гэта жонка караля
Падбiла неяк жураўля.
А птушку выхадзiў хлапчына,
Быццам родненькага сына.

Сцэна 7
Вось такi ён той Змiтрок -
У душы у хлопца Бог.
Каб стаў здаровы журавель -
Клаў у чароўную купель.
У ваду i травы, i настоi,
Даваў яму свае напоi.
Прайшоў усяго адзiн дзянёк,
I паляцець жураўлiк змог.
Змiтру гаворыць журавель:

Сцэна 8
«Прасi што хочаш за купель,
I за сваё выратаванне,
Гатоў я выканаць жаданне».

«Жаданне - не пустыя словы,
Няхай усе будуць здаровы!»

«Прасi што-небудзь для сябе!»

«Каб людзi не жылi ў журбе».

«З табою не дагаварыцца,
Але, каб нам не пасварыцца,
За сэрца добрае, хлапчына,
У падарунак — журавiна.
Ты ведай, з гэтай журавiнай
Стаць багачом табе магчыма.
Быць багацейшым самым ў свеце,
Цi ёю ратаваць ад смерцi?
Вось выбар стаў перад табою.
Ты сам адчуеш усё душою».

I навiна пра журавiну
Дайшла да караля жанчыны.
I выдае указ Камiла,
Каб свiта ягаду здабыла.
I едзе рана ставiць свiта
Капкан, каб трапiў у яго Змiцер.
А сябар Змiцера кажан,
Аднёс да замку той капкан.
Паклаў пад царскi стол у садку,
А сам схаваўся ў цяньку.


Сцэна 9
Жыў за бродам нехта Змiцер,
І сапраўды, ён ездзiў у Пiцер.
Хоць запраўляў у штаны ён свiтар,
Але ён ведаў поўна лiтар.

Замежных розных моў.
Вучыў пiсьменнасцi кароў.
Карове кажа: «Mon amour».
У адказ яму карова: «Му»

Карове кажа ён: «Banjour»
А тая зноў гаворыць: «Му»
Ходзiць хлопец па лясочку
I яму ня спiцца/ спiцца ночкай.

Няма часу для сябе,
Калi недзе хто ў бядзе.
Ён усiм дапамагае,
Лепшай долi не чакае.

Сцэна 10
Капусту пасадзiў ля хаты,
Пацягалi ўсю зайчаты,
Вiшнi смачныя шпакi.
«Ешце, ешце, сябрукi!»

Ведаў песцiк i тычынку,
Кожную любiў лiчынку.
Кожны ў лесе павучок
Ведаў хто такi Змiтрок.

Акуляры на ўсiм твары,
Быццам у камбайна фары.
Нехта скажа: «Разяваты!»
Але кожнаму ён рады.


Сцэна 11
П: « Я адна за брод iду,
Каменнi кiдаю ў ваду».
I папала жабе ў бок -
Жаба дуе пузырок.

Пiў гарбату таракан -
Смецце кiнула ў стакан.
Без роздуму ўсё шкоду чынiць -
Збiла палкай павуцiнне.
I за гэта павучок
Ядзьку закруцiў ў клубок.

«Вас непрыемнасцi чакаюць,
За мяне вас пакараюць!»

I смяюцца мошкi звонка:
«Будзе ўсё, як скажа пч

Агатка еще тексты


Перевод Translate.vc



Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1