Сонца палючае, Сонца жывучае Скончыла дзённы абход. Зорачкі ясныя, Зоркі бліскучыя Ў небе вядуць карагод. Месячык беленькі, Месячык чысты З хмарак свой твар паказаў. У рэчцы спакойнай, У рэчцы празрыстай Хор вадзяны запяяў. Дрэўцы купчастыя, Дрэўцы зялёныя Ў люстра глядзяцца вады. Жабкі рухлівыя, Жабкі вясёлыя Скачуць туды і сюды.