"Прэч, цень! Будзе дзень! Будзе дзень чараваць. Згінь, сон! Будзе сонца! Будзе сонца цараваць. Ціха-ціха... Ветрык спіць, Буду я гняздзечка віць. У крынічцы пад вярбічкай Чыстую вадзічку піць. Згінь, згінь, маркота, згінь! Назаўжды зямлю пакінь! Хай надыдзе для людзей Дзень шчаслівы, дзіўны дзень! Прэч, цень! Прэч, цень! Прывітанне, новы дзень!'' Жанна Левітан