Разьмінка "Афрыканская" для дзяцей: Галавой хістае малпа, Азіраецца жырафа, І агромністы, як шафа, Бегемот згінае лапы, Ох і ярка сонца сьвеціць, Скачуць гожыя газэлі, Ды, куды б ні паглядзелі, Сустракаюць Поўдзень дзеці!
З расьпісанымі дзеямі: Галавой хістае малпа, (з боку ў бок нахіляем галоўку да плечыкаў) Азіраецца жырафа, (паварочваем галовы, падбароддзем спрабуем дацягнуцца да пляча) І агромністы, як шафа, (паказваем рукамі, які вялікі) Бегемот згінае лапы, (ручкамі да сябе і адсябе, потым пахадзілі, высока ўзьнімаючы калены) Ох і ярка сонца сьвеціць, (“прыкрываем” вочы, нахіляемся тулавам управа-улева) Скачуць гожыя газэлі, (паскакалі трошкі) Ды, куды б ні паглядзелі, (нахіляемся наперад, правая рука над вачмі”, робім паўкола-разварот у нахіле, потым выпростваемся і паўтараем ў іншы бок зь іншый рукой) Сустракаюць Поўдзень дзеці! (выпростваемся, рукі разводзім і пляскаем сабе ў ладкі)