Разьмінка для дзяцей "Восеньская": Узмывае ў неба птушка, Вецер стаў галіны гушкаць, Потым дождж пайшоў рабы – Павыскоквалі грыбы! Закруціла ліставея – Сьцежкі ў злаце анямелі.
Разьмінка "Восеньская" з расьпісанымі рухамі: Узмывае ў неба птушка (разводзім плечы, рукі цягнем назад, галаву ўверх, становімся на дыбачкі, нібы ўзьлятаем), Вецер стаў галіны гушкаць (рукі ў бакі, нагінаемся ўправа – левая рука паўколам над галавой, як згінаецца галіна, і наадварот), Потым дождж пайшоў рабы – (прысядаем, галаву хаваем ад дажджу ручкамі зьверху, падбародддзем да грудзяў, потым правяраем, ці прайшоў – ручкі ніц, галавой глядзім уверх, потым улева, управа, узьнімаемся, але пачынаецца дождж – і зноў хаваемся; так 4 разы) Павыскоквалі грыбы! (з прысяду выскокваем уверх 4 разы) Закруціла ліставея – (павароты ўлева-ўправа з махамі) Сьцежкі ў злаце анямелі. (апусьціліся на выдых, ручкі нашыя – лісьцікі, упалі на зямлю, затрымаліся, расслабленыя)