Разьмінка на гістарычны занятак (сл.Кася Глухоўская)
Разьмінка на гістарычны занятак: Ложак добранька заслалі, Пацягнуліся, як сьлед. Навукоўцамі мы сталі – Вывучаем гэты сьвет. У гісторыю мы крочым, У мінулае бяжым, Каб пабачыць дні, і ночы, І народ, які тут жыў.
З расьпісанымі дзеямі: Ложак добранька заслалі, (нахіляемся, рукі разводзім у розныя бакі) Пацягнуліся, як сьлед. (на дыбачкі ўверх, цягнемся) Навукоўцамі мы сталі – (паказваем, як гартаюць кнігу і галавой улева-ўправа) Вывучаем гэты сьвет. (паказваем, як трымаем лупу, набліжаем і аддаляем галаву – наперад і назад) У гісторыю мы крочым, (хадьба на месцы, высока ўзьнімаем ногі) У мінулае бяжым, (бег на месцы, спрабуем пяткай дакрануцца да сьцёгнаў) Каб пабачыць дні, і ночы, (дзень паказваем, адхіляючыся назад і раскрываючы рукі, ноч – прысядаючы і закрываючы твар далонькамі) І народ, які тут жыў (паказваем ручкамі на сябе, потым вакол).