На страсе прачнуўся бусел, Доўгай шыяй пацягнуўся, Распрастаў шырока крылы – Пёркі ветрам закруціла. А на двор бяжыць сабачка, Круціць хвосьцікам там качка, І выходзіць - рукі ў бокі – Гаспадар да іх высокі.
*З расьпісанымі дзеямі: На страсе прачнуўся бусел, (далонькі на твар, потым адымаем) Доўгай шыяй пацягнуўся, (цягнемся галавой, носікамі дагары) Распрастаў шырока крылы – (рукі расставіць) Пёркі ветрам закруціла (круцім далонямі, пальчыкамі). А на двор бяжыць сабачка, (тупаем ножкамі, рукамі дапамагаем бегчы), Круціць хвосьцікам там качка, (круцім попамі, разаграем сабе цягліцы, распрацоўваем пазваночнік, талію, суставы), І выходзіць - рукі ў бокі – Гаспадар да іх высокі. (паважна выступаем, рукі ў бокі, сьпіна раскрытая, роўная, галава высока задраная).