Гуляліся дзеці У полі на снезе, Малявалі кругі. Закляналі сонца, Каб свяціла бясконца, Каб узыходзіла дзень у дзень. Запляталі ў косы Блакітныя стужкі Ды ляталі як птушкі. Станавіліся ветрам, Гуляліся з пеплам Са старых капішч. Палявалі на зоры, Не ведалі гора, З лісця асенняга Ткалі адзенне. Гуляліся дзеці Ў полі на снезе, Малявалі кругі. Закляналі сонца І гэтак бясконца…