Гуляліся дзеці
У полі на снезе,
Малявалі кругі.
Закляналі сонца,
Каб свяціла бясконца,
Каб узыходзіла дзень у дзень.
Палявалі на зоры,
Не ведалі гора,
З лісця асенняга ткалі адзенне.
Запляталі ў косы
Блакітныя стужкі
Ды ляталі як птушкі.
Станавіліся ветрам,
Гуляліся з пеплам
Са старых капішч.
Гуляліся дзеці
Ў полі на снезе,
Малявалі кругі.
Закляналі сонца
І гэтак бясконца…
Другие названия этого текста
- Аддис Абеба - Дзецi (2)
- Аддис Абеба - Дзеці (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1