Непатрэбныя нікому Сшыткі, дзённікі Ты ў пустым пакоі зноў Гартаеш слоўнікі Ты адзін на авансцэне У незнаёмым шоў Час прэм'еры Толькі што прайшоў Ты сустрэў і развітаўся Дотыкам рукi І ніхто і не здагадаўся Хто ты ёсць такі Толькі вецер паміж дахаў Твой адзіны госць Можа хто-небудзь Яшчэ тут ёсць
Гэта толькі твая адлегласць І ніхто не павінен ведаць Дзе і як ты трымаеш кантроль І дзе радасць твая, дзе твой боль
І калі даўжэюць цені На тваёй сцяне Абадраныя калені Муха на вакне На апошні гузік ты Зашпіліш паліто І не здагадаецца Ніхто
Гэта толькі твая адлегласць І ніхто не павінен ведаць Дзе і як ты трымаеш кантроль І дзе радасць твая, дзе твой боль